1 верасня — День ведаў

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

«Дзень ведаў» – дзіўнае і цудоўнае свята. Пасля доўгага расстання, адпачынку і падарожжаў з бацькамі, пасля летніх забаў выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 7 г. Пружаны» зноў сустрэліся са сваімі сябрамі.Пад вясёлую музыку дзеці сабраліся на пляцоўцы, каб весела адзначыць пачатак новага навучальнага года. Дзеці дружна адгадвалі загадкі, праявілі свае веды, уменні і таленты.У гэты дзень дзяцей прыйшлі павіншаваць героі: Вучоны Кот, Злында, якой дзеці з дапамогай цеплых усмешак, добрых слоў не далі сапсаваць свята.Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі масу незабыўных эмоцый.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.