2 верасня праведзена свята “Дзень ведаў”.
смотри раздел «фотогалерея»Педагогі арганізавалі для “малых гаспадароў” цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці, ў выглядзе тэатралізаваннай пастаноўкі. Пачалося свята з ўрачыстага праслухвання гімна Рэспублікі Беларусь. Вядучая Гурэцкая Л.А., выхавацель групы №6, была апранута у нацыянальную вопратку. Яна паведаміла дзецям пра Радзіму, пра свята, пра родны горад. На свята завітаў і Кот Баюн (выхавацель Велясюк Л.Е. групы №5). Ён расказаў дзецям пра першадрукара Ф.Скарыну, пагуляў з дзяцьмі і падараваў кожнай групе дзяцей кнігі на беларускай мове. Дзеці спявалі, танцавалі , расказвалі вершы. У канцы свыта выхаванцы павіншавалі сваіх выхавальнікаў і памошнікаў выхавальнікаў са святам і запусцілі шары ў неба.