12 февраля 2015 года ў Яслях-садзе №7 г.Пружаны адбылося свята «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!».
Беларусь. Колькі нязведанага хаваецца ў гэтым слове… Здаецца, не хопіць цэлага жыцця, каб раскрыць усе таямніцы любай краіны. Галоўнай мэтай нашага свята з’яўляецца выхаванне любові і павагі да сваёй Радзімы, стварэнне ўмоў для пазнання духоўных каштоўнасцей беларускага грамадства, далучэнне дзяцей да культурнай спадчыны свайго народа. Выхаванцы «вандравалі» па неабсяжных абшарах Беларусі. Пазнаёміліся з першадрукаром, гулялі ў народныя гульні, чыталі беларускія вершы, спявалі песні, танцавалі народныя танцы, усхваляючы свой край на роднай мове. На працягу ўсяго мерапрыемства панавала святочная і добразычлівая атмасфера.