Здаўна праводзіліся народныя кірмашы. Усё збіраліся на іх, як на свята. Нашы дзяды і прадзяды, скончыўшы цяжкую працу на палях, у садах, прыбраўшы ўраджай, збіраліся на восеньскі кірмаш. Жарты, прымаўкі, чаго толькі не ўбачыш і не пачуеш на кірмашы. Галоўнае – людзі мелі зносіны адзін з адным: спявалі песні, вадзілі карагоды, гулялі.
Ужо некалькi гадоў запар, у лicтападзе ў ДУА «Яслі-сад №7 г.Пружаны» пануе весялосць — чуюцца вясёлыя песнi і смех, «карабейнiкi» наперабой прапануюць свой тавар … Гэта шумiць традыцыйны восеньскі кiрмаш — радасць для дзяцей i дарослых. 26 лістапада 2015 года ў ДУА «Яслі-сад №7 г.Пружаны» прайшло фальклорнае свята «Кірмаш», у якім актыўны ўдзел прынялі дзеці старэйшай групы. Да дзяцей у госці завiталi дзед Талаш з бабкай Еўкай і унучкай, а таксама Мядзведзь. Дзеці разам з гасцямі гулялі ў гульні, спявалі, танцалі. Свята напоўніла нашу ўстанову радасцю і весялосцю.