«Мы — беларусы, наша родная мова — беларуская». Пад такім дэвізам 16 сакавіка 2017 года ў ДУА «Яслі-сад №7 г.Пружаны» адбылося сумеснае мерапрыемства дзяцей і дарослых — гульня «Шчаслівы выпадак».
У ёй прымалі ўдзел дзеці і бацькі старэйшай групы №4. Выхавальнік Л.А.Гурэцкая ў займальнай форме прапанавала дзецям і дарослым прадэманстраваць свае веды аб Беларусі, паразмаўляць на роднай мове, пагуляць ў беларускія народныя гульні. Выхаванцы прачыталі шмат вершаў пра сваю родную мову і пра Радзіму. Прыўзняты і радасны настрой прысутнічаў на працягу ўсяго мерапрыемства.