Навагодняе свята ў Пружанскім палацыку

Зноў смелаю хадою прыйшла доўгачаканая зіма. Чакалі зіму і мае выхаванцы. І не толькі таму што прынесла з сабою шмат забаў, але і таму, што запрасіла дзяцей да сябе ў госці ў Музей-сядзібу «Пружанскі палацык» прыгажуня-ялінка.

І вось нарэшце гэты дзень настаў. Колькі смеху, песень, жартаў, вершаў гучала ў святочны вечар. Да дзяцей на свята завіталі: Зюзя з Белавежскай пушчы, Дзядуля Мароз са Снягурачкай. Выхаванцы з задавальненнем расказвалі вершы, спявалі песні, вадзілі карагоды. А яшчэ завіталі калядоўшчыкі, якія падаравалі шмат незабыўных момантаў і ўражанняў. А самае галоўнае — дзеці маглі зноў і зноў пабачыць народныя звычаі і абрады, перанесціся ў мінулае, адчуць народны каларыт гэтага свята. На працягу дзвюх гадзін не сціхалі песні і жарты. А напрыканцы кожны з дзяцей атрымаў падарунак. Хочацца сказаць «вялікае дзякуй» арганізатарам гэтага цудоўнага свята.

Падрыхтавала выхавальнік дашкольнай адукацыі Максімовіч І.С.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.