Мая Радзіма — Беларусь

Якая прыгожая назва ў нашай краіны — Беларусь!

А яшчэ мы завём яе — Радзіма.

А яшчэ — Бацькаўшчына.

Радзіма — бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.

Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, — гэта Радзіма.

Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчы-на— бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў — нашых дзядоў. І так — аж ад самых далекіх продкаў.

Найвялікшы скарб Беларусі- гэта людзі. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў пра іх так: «Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе».

Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і весках рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе мы — грамадзяне РэспублікіБеларусь. Так завецца наша шматнацыянальнаядзяржава.

Чаму ж нас называюць беларусамі? Адны кажуць, што  ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая — значыць вольная. Сапрауды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.

Гісторыю сваёй краіны трэба ведаць. Гэта дапаможа зразумець, як жылі людзі ў мінулым. Чым яны займаліся? Як баранілі сваю Радзіму? Як жывуць яны цяпер? Да чаго імкнуцца ў будучым?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.