Свята «Багач»
З народным святам Багач пазнаёміліся выхаванцы старэйшай групы, наведаўшыся ў госці да Гаспадыні ў сялянскую хатку. Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі беларускія песні, танцавалі, гулялі ў народныя забавы, а потым Гаспадыня пачаставала дзяцей смачным пірагом.