Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.
Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах другога малодшага, сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. У нашым садку пятніца — адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову і самі спрабуюць на ёй размаўляць. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Восеньскі кірмаш”, “Калядкі”, “Гуканне вясны”, «Вялікдзень» і іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.