«Калядаванне» – адна з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. На святочным тыдні 13 студзеня 2015 года ў Яслях-садзе №7 г.Пружаны адбылося свята з мэтай далучэння дзяцей да народных каранёў.
Калядоўшчыкі з музычнымі прыладамі выконвалі віншавальныя песні, прыказкі, жадалі ўсім прысутным здароўя, шчасця, багатага ўраджая, дабрабыту ў сям`і. На такіх фальклорных святах няма проста гледачоў – кожнае дзіця актыўны ўдзельнік у скоках, гульнях, спаборніцтвах, кожны знаходзіць неабходную магчымасць самавыяўлення. Але самае галоўнае – дзеці ўбіраюць маральныя якасці, закладзеныя ў культурнай традыцыі. Навучэнцы атрымалі ўрок дабра і адкрылі яшчэ адну старонку сваёй гісторыі.
Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
Напяклі аладак.
Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!