14 студзеня 2016 года навучэнцы i педагогi Ясляў-сада №7 г.Пружаны парадавалі сваiх шэфаў: супрацоўнiкаў ААТ «Белаграпрамбанк» i ДУБП «Пружанская ПМК — 21», цудоўным абрадам калядавання.
Звычай «клікаць каляду» быў вядомы са старажытных часоў: пад вокнамі кожнай хаты спяваліся калядкі і шчадроўкі з пажаданнямі гаспадарчага дабрабыту ў будучым годзе: славіліся гаспадары, якія ў адказ адорвалі дзяцей пірагамі, ласункамі, дробнымі грошыкамі.
Тэатралiзаванае прадстаўленне суправаджалася песнямі, гульнямі, танцамі, таямнічым, вясёлым абрадам — варажба. Што будзе, што спраўдзіцца… Гаспадары радасна віталі калядоўшчыкаў і шчодра аддзячылі іх падарункамі. Вялікі зарад эмоцый атрымалі маленькія артысты, і тыя, да каго яны зазірнулі ў гэты святочны дзень.