14 студзеня 2015 года навучэнцы i педагогi Ясляў-сада №7 г.Пружаны парадавалі сваiх шэфаў: супрацоўнiкаў ААТ «Белаграпрамбанк» i ДУБП «Пружанская ПМК — 21», цудоўным абрадам калядавання.
Тэатралiзаванае прадстаўленне суправаджалася песнямі, гульнямі, танцамі, таямнічым, вясёлым абрадам — варажба. Што будзе, што спраўдзіцца…
Гаспадары радасна віталі калядоўшчыкаў і шчодра аддзячылі іх падарункамі. Вялікі зарад эмоцый атрымалі маленькія артысты і тыя, да каго яны зазірнулі ў гэты святочны дзень. Дзеці, паводле старажытнай народнай традыцыі, пажадалі старэйшым сябрам поспехаў ва ўсім, бо яны вераць, што з Віфліемскай зоркай прыходзіць сапраўднае шчасце.