Тут мова беларуская, як музыка, гучыць

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:1 комментарий

У музычнай зале ДУА «Яслі-сад №7 г.Пружаны» было надзвычай людна. 25 лютага 2016 года прайшло свята беларускай мовы.

Свята беларускай мовы 1Свята беларускай мовы 2Свята беларускай мовы 3Свята беларускай мовы 4

Галоўнай мэтай мерапрыемства было выхаванне нацыянальнай самасвядомасці і развіццё цікавасці да роднай мовы. Неўзабаве на імправізаванай сцэне з’явіліся хлопчыкі і дзяўчынкі ў нацыянальных беларускіх касцюмах і пачалі спяваць песні, расказваць вершы на роднай мове. На свяце былі праведзены гульні «знайдзі лішняе», «Маша», «Кірмаш», «Лапці» і іншыя. Маленькія артысты падрыхтавалі і паказалі беларускую народнаю казку «Пшанічны каласок», а таксама пазнаёміліся з творамі такіх беларускіх пісьменнікаў, як Я.Купала і Я.Колас. Адным словам — свята сапраўды удалося. Колькi радасцi i эмацыянальнага ўсплеску прынесла гэта свята дзецям!

 

У этой записи один комментарий

  1. Ирина

    Спасибо, Тамара Анатольевна, за воспитание наших детей.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.