Вялікдзень — самае галоўнае праваслаўнае свята. Традыцыйна, у нашай установе святкаванне Вялікадня прайшло 2 мая.
Выхаванцы старэйшай і сярэдніх груп спявалі вялікодныя песні і прыпеўкі, гулялі ў беларускія народныя гульні. Не абыйшлося і без гульняў з яйкамі. На свята ў госці да дзяцей завітаў Мядзведзь. Ён жартаваў, гуляў з дзецьмі ў народныя гульні, спяваў песні. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў дзяцей пра хрысціяскія традыцыі, далучэнню да каранёў беларускага народа, а таксама выхаванню павагі да народных свят.
Акрамя фальклорнага свята, 2 мая 2016 года, у нашай установе прайшла выстава «Вялікодная карусель», у якой актыўны ўдзел прынялі дзеці, бацькі і педагогі. Усё было выканана з любоўю і цеплынёй. Свята атрымалася добрым і светлым.