У нядзелю ўвесь праваслаўны народ святкаваў Вялікдзень. Да гэтага светлага свята падрыхтаваліся і нашы выхаванцы.
Музычны кіраўнік Плотнікава С.А., выхавальнік Максімовіч І.С. і яе выхаванцы сярэдняй групы №4 падрыхтавалі музычную забаву, прысвечаную Вялікадню. Вясёлая танцавальная народная музыка, песні, гульні і вясёлы смех – усё гэта стварыла атмасферу сапраўднага народнага свята.