Жавароначкі прыляціце

31 сакавіка 2016 года ў ДУА «Яслі-сад №7 г.Пружаны» адбылося фальклорнае свята гукання вясны «Жавароначкі прыляціце», у якім прымалі ўдзел дзеці 2-ух сярэдніх і старэйшай груп.

Жавароначкі 1 Жавароначкі 2 Жавароначкі 3

Жавароначкі 4 Жавароначкі 5 Жавароначкі 6

Мэтай свята было выхаванне ў дзяцей пачуцця павагі да традыцый беларускага народа, узбагачэнне новымі яркімі ўраджаннямі аб фальклорным свяце, далучэнне да беларускай мовы. Пасля доугай і халоднай зімы дзеці і дарослыя з нецярплівасцю чакаюць вясну. Нашы продкі імкнуліся паскорыць яе прыход рознымі спосабамі: прызыўнымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Меркавалася, што радасна сустрэтая, ветліва прынятая народам вясна у падзяку прынясе свае дарункі – багаты ураджай, прыплод скаціне, поспех у гаспадарчых справах. Дзеці з задавальненнем спявалі беларукія песні-вяснянкі, чыталі вершы, вадзілі карагоды, гулялі ў беларускія гульні, танцавалі. Свята сапраўды удалося. Колькi радасцi i эмацыянальнага ўсплеску прынесла гэта свята дзецям!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.