“Заснаванне некаторых асаблівасцей граматычнага ладу белаускага маўлення: мнонага ліку назоўнікаў, роднага склону назоўнікаў і ін.. Разуменне і ўменне суадносіць з малюнкамі назвы жывел і із дзіцянят.”
Авалоданне граматычным ладам мовы, як і маўленнем ў целам, ажыцяўляецца на аснове пазнавальнага развіцця дзіцяці. Фарміраванне граматычных навыкаў з’яуляецца “спантанейным” (А.У.Запарожац) працэсам, гэта значыць, што дзіця “здабывае” мову, як граматычную сістэму з фактаў маўлення, якое ім успрымаецца падчас камунікацыі з дарослымі і равеснікамі. Спантаннае засваенне мовы і форм маулення носіць у дзяцей творчы характар, праяўляецца ў маўленчай і слоўнай творчасці. Перайманне маўлення дарослага, паўтор, несумненна, адыгрываюць пэўную ролю ў авалодванні мовай, але гэтыя працэсы не маюць формы сляпога паўтарэння, спецыяльнага запамінання ўзораў. Дзіця самаадвольна, праяўляючы творчасць, пачынае абыгрываць словы або форму, якая спадабалася, актыўна шматразова выкарыстоўваць іх у ініцыятыўным маўленні, адшукваючы для іх новы кантэкст, “намацоўваючы” фанетычны воблік. Аграматызмы (інавацыі) у дзіцячым маўленні – натуральная з’ява. Яны ўзнікаюць, а потым выходзяцьз ужытку ў выніку складанаарганізаванай працы свядомасці по абагульненню і аналізе фактаў маўлення, як чужога, так і ўласнага, актыўнай арыентыровачнай пошуковай дзейнасці, эксперыментавання, гульні са словамі, а ў старэйшым дашкольным узросце – і элементарнага асэнсавання асобных граматычных фактаў, што прыводзіць да асваення граматычнага ладу мовы, фарміравання здольнасці да адвольнага выкарыстання ў маўленні граматычных сродкаў. Пры гэтым неабходна ўлічваць логіку і вядучыя тэндэнцыіі стыхійнага авалодвання мовай.У раннім узросце дзеці спачатку засвайваюць словы той форме, у якой іх пачулі. У перыяд ад двух да трох гадоў деці, як правіла, ужываюць якую – небудзь адну граматычную форму для называння значэнняў, якія ў мове перадаюцца рознымі граматычнымі формамі. Такім чынам з’яўляюцца памылкі па аналогіі (рэзаць нажом – есці лыжкамі).
У другой малодшай группе дзеці з дапамогай дыдактычных гульняў практыкуюцца ў правільным дапасаванні слоў у родзе, ліку, склоне, разуменні і ўжыванні прыназоўнікаў. Дашкольнікі вучацца ужываць назвы знаемых прадметаў у правільнай форме: множным ліку (дрэва — дрэвы), давальным склоне (дай Ваню цацку), местным склоне (на ледзе, у руцэ) і ін. Ставіцца задача – навучыць дзяцей утвараць і актыўна выкарыстоўваць прыналежныя і параўнальныя прыметнікі, звяртаць увагу на правільнае ўжыванне форм загаднага ладу дзеясловаў, розных форм дзеясловаў “есці”, “даць”, “хацець”. Дзеці вучацца заўважаць словаўтваральныя сувязі (ручнік для рук). Асаблівая увага звяртаецца на суаднясенне назваў знаемых жывел і іх дзіцянят.
У сярэдняй группе дзеці далей вучацца дапасоўваць словы у сказах. Асабліва назоўнікі на “г”, “к”, “х” (дарога – у дарозе, рука – у руцэ). Вучацца правільна ўжываць формы займеннікаў “цябе – табе”, “сябе — сабе”. У сярэдняй группе нямала месца займае работа па ўтварэнню назваў дзіцянят жывел у адіночным і множным ліку, назваў прадметаў посуду, парадкавых лічэбнікаў. Звяртаецца увага на розныя спосабы ўтварэння некаторых групп слоў (для хлеба – хлебніца, для цукру – цукарніца, але для чая — чайнік).
У старэйшай группе працягваецца работа па навучэнню дзяцей словазмяненню і словаўтварэнню. Дзеці вучацца выкарыстоўваць розныя суфіксы для ўтварэння назваў жывелы (ліса, ліска, лісанька, лісіца — хітрыца), прафесій (спявак, мастак, будаўнік), ужываць формы слоў са значэннем адзінквасці (бульбіна, цібуліна), складаць словы на падставе двух простых (доўгія вухі – даўгавухі, кароткі хвост — караткахвосты) і наадварот, здагадвацца аб сэнсе незнаемых слоў (горналыжнік – чалавек, які катаецца на горных лыжах). На занятках вялікае месца займаюць праблемныя моўныя задачы, у працессе рашэння якіх дзеці вучацца самастойна, у пэнай меры творча выкарыстоўваць свой вопыт, эксперыментаваць над словам, (мышаня, казляня…) дашкольнікі спрабуць утварыць назвы дзіцянят незнаемых або мала знаемых жывел (малпа, жыраф, бегемот).
Для фарміравання сінтаксісу першараднае значэнне мае стварэнне станоўчай матывацыі для разгорнутых выказванняў; для засваення марфалогіі і словаўтварэння важна выкарыстоўваць дыдактычныя гульні з цацкамі, малюнкамі, прадметамі практыкаванні з граматычным зместам, якія з’яўляюцца важным сродкам стымулявання моўных гульняў з дзецьмі, іх пошукавай актыўнасці ў сферы граматыкі. Гэта гульні на ўжыванне назоўнкаў у родным склоне (“Чаго (каго?) не стала?”, “Чаго больш?”), назоўніка з прыназоўнікамі (“Дзе Алеся?”), на ўжыванне дзеясловаў у прошлым і будучым часе (“Учора і заўтра”), на дапасаванне слоў у родзе, ліку, склоне (“Блытаніна”), на ўжіване назваў жывел і іх дзіцянят (“Хто ў каго”, “Хто каго лашчыць”, “Мама і дзеткі”). У рабоце з дзецьмі выкарыстоўваюцца вершшы (Ліска лашчыць лісяня, а ласіха – ласяня. Леў ласкава лапаю ільвеня палапвае), загадкі (Гэта птушка белабока, а завуць яе ……сарока. Хто ж яе дзіцяня? Безумоўна …..Сарачаня).
Граматычная работа з дзецьмі не можа разглядацца выключна як вырашэнне задач папярэджвання і выпраўлення граматычных памылак. Размова павінна ісці пра стварэнне ўмоў для поўнацэннага засваення граматычнага ладу мовы, перш за ўсе яе сістэмы, багаццяў сінтаксічных, марфалагічных і словаўтваральных сродкаў на аснове развіцця і заахвочвання самаадвольнай пошукавай актыўнасці дзіцяці ў сферы граматыкі , спантанных моўных гульняў, эксперыментавання са словамі і яго формамі, на аснове маўленчай слоўнай творчасці у розных формах зносін дарослага з дзецьмі.