Дзень ведаў

«Дзень ведаў» – дзіўнае і выдатнае свята. Пасля доўгага расстання, адпачынку і вандраванняў з бацькамі, пасля летніх забавак, дзеці зноў сустрэліся са сваімі сябрамі.

1 верасня 2017 года ў ДУА «Яслі-сад №7 г.Пружаны»  прайшло свята, прысвечанае Дню ведаў! Пад вясёлую музыку выхаванцы сабраліся ў музычнай зале. У гэты дзень хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшоў павіншаваць Кот Вучоны. Дзеці дружна адгадвалі загадкі, праявілі свае веды, уменні і таленты. Яны спявалі песні, чыталі вершы, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. Свята атрымалася вельмі насычаным, прынесла шмат радасці і яркіх уражанняў дашкольнікам. Усе прысутныя атрымалі масу незабыўных эмоцый.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.