“Заснаванне некаторых асаблівасцей граматычнага ладу белаускага маўлення: мнонага ліку назоўнікаў, роднага склону назоўнікаў і ін.. Разуменне і ўменне суадносіць з малюнкамі назвы жывел і із дзіцянят.”
Авалоданне граматычным ладам мовы, як і маўленнем ў целам, ажыцяўляецца на аснове пазнавальнага развіцця дзіцяці. Фарміраванне граматычных навыкаў з’яуляецца “спантанейным” (А.У.Запарожац) працэсам, гэта значыць, што дзіця “здабывае” мову, як граматычную сістэму з фактаў маўлення, якое ім успрымаецца падчас камунікацыі з дарослымі і равеснікамі. Спантаннае засваенне мовы і форм маулення носіць у дзяцей творчы характар, праяўляецца ў маўленчай і слоўнай творчасці. Перайманне маўлення дарослага, паўтор, несумненна, адыгрываюць пэўную ролю ў авалодванні мовай, але гэтыя працэсы не маюць формы сляпога паўтарэння, спецыяльнага запамінання ўзораў. Дзіця самаадвольна, праяўляючы творчасць, пачынае абыгрываць словы або форму, якая спадабалася, актыўна шматразова выкарыстоўваць іх у ініцыятыўным маўленні, адшукваючы для іх новы кантэкст, “намацоўваючы” фанетычны воблік. Аграматызмы (інавацыі) у дзіцячым маўленні – натуральная з’ява. Яны ўзнікаюць, а потым выходзяцьз ужытку ў выніку складанаарганізаванай працы свядомасці по абагульненню і аналізе фактаў маўлення, як чужога, так і ўласнага, актыўнай арыентыровачнай пошуковай дзейнасці, эксперыментавання, гульні са словамі, а ў старэйшым дашкольным узросце – і элементарнага асэнсавання асобных граматычных фактаў, што прыводзіць да асваення граматычнага ладу мовы, фарміравання здольнасці да адвольнага выкарыстання ў маўленні граматычных сродкаў. Пры гэтым неабходна ўлічваць логіку і вядучыя тэндэнцыіі стыхійнага авалодвання мовай.