Калядкі, калядкі, вясёлыя святкі

12 студзеня 2017 года ў ДУА «Яслі-сад №7 г.Пружаны» з мэтай далучэння дзяцей да народных традыцый адбылося свята «Калядкі».

   

   

Добры эмацыянальны настрой падаравалі калядоўшчыкі ўсім прысутным. Яны выконвалі калядныя песні, спявалі прыпеўкі, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі вясёлыя пераплясы.  Выразныя, яскравыя вобразы Гаспадыні, Бабы-Ягі, Казы, Дзеда Мароза,  назаўжды пакінулі след у памяці кожнага дзіцяці. Свята  не толькі прынесла радасць нашым дзецям, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.