Кансультацыя для бацькоў «Самыя пяшчотныя калыханкі».
Музычны кіраўнік Плотнікава С.А.
Фальклор – найлепшы сродак выхавання дзяцей.Той, хто ўмее забавіць дзяцей калыханкай, пацешкай, песенькай, дамагаецца ў выхаванні хуткіх і відавочных вынікаў. З маленства люддзі захапляюцца светам народнай песні, казкі. З песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў у час якіх выкарыстоўваюць, лічылкі, дразнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі.